У вечаровым эфіры тэлеканала «Белсат» лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч агучыў планы на 25 сакавіка ў Мінску.

Ці дазволяць улады акцыю 25 сакавіка, пакуль невядома — першую заяўку згубілі, але актывісты падалі другую.

Шэсце на Дзень Волі, паводле ягонага плана, мае распачацца а 14-й гадзіне каля Акадэміі навук, па другі бок вуліцы ад кінатэатра «Кастрычнік».

Статкевіч просіць улады дазволу на дэманстрацыю па праспекце Незалежнасці да плошчы Незалежнасці. Каб на плошчы прыняць план далейшых дзеянняў.

Па дарозе магчымае ўскладаньне кветак да месца, дзе 25 сакавіка 1918 года была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР — будынка па вуліцы Валадарскага, 9.

Статкевіч таксама засцярог, што аднаразовага выхаду на вуліцы мала, каб дабіцца перамен. Ён заклікаў быць гатовымі да новых дэманстрацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?