22 сакавіка ў мінскім клубе TNT праходзіць цырымонія ўзнагароджання музыкаў і гуртоў, якія адзначыліся ў мінулым годзе.
«Наша Ніва» вяла жывую трансляцыю з папулярнай музычнай прэміі:
У гэтым годзе ў журы прэміі 15 беларускіх і 5 замежных музычных крытыкаў з суседніх краін: Андрэй Бухарын (Rolling Stone, Расія), Міхал Вячорэк (Gazeta Magnetofonowa, Польшча), Міла Краўчук (Karabas.Live, Украіна), Валдас Лапета (Ghost Note, Літва) і Хенрыкс Эліас Зэгнэрс (Delfi.lv, Tvnet.lv, Satori.lv; Латвія). Анкеты ўсіх сяброў журы будуць апублікаваныя пасля цырымоніі.
— Штатныя эксперты паслухалі каля 150 выдадзеных у 2016 годзе беларускіх альбомаў, 29 з іх былі адрэцэнзаваныя і разгледжаныя ў межах узнагарод, — распавядае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by. — Агульная карцінка атрымалася пярэстай і непадобнай на іншыя гады. Напрыклад сярод намінантаў даўно не было столькі праектаў з жаночым вакалам. З іншага боку, па-за межамі спісу апынуліся моцныя працы Akute, Re1ikt, Змітра Вайцюшкевіча, «Стары Ольса», Сяргея Пукста і іншых артыстаў — гэта добры паказчык канкурэнцыі.
Спіс намінантаў:
- Восьмыдзень «Жнівень» — слухаць
- Лявон Вольскі «Псіхасаматыка» — слухаць
- Макс Корж «Малый повзрослел, ч.1» — слухаць
- Петля пристрастия «Мода и облака» — слухаць
- Ayva «Точно» — слухаць
- Ilo & Friends «Кола» — слухаць
- IOWA «Import» — слухаць
- Mustelide «Spi» — слухаць
- Nebulae Come Sweet «It’s Not The Night That Covers You» — слухаць
- Shuma «Сонца» — слухаць
- Witness Temple «Suckcessful» — слухаць
Па выніках цырымоніі пераможцамі ў розных намінацыях сталі:
«Лепшы дэбютны альбом» — Nebulae Come Sweet «It is Not The Night That Covers You»
«Лепшы індзі-поп/электронны альбом», «Лепшы фолк-альбом» — Shuma «Сонца»
«Лепшы поп-альбом» — IOWA «Import»
«Лепшы рок-альбом» — Петля пристрастия «Мода и облака»
«Лепшы беларускамоўны альбом» — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
Па выніках экспертаў пераможцамі ў розных намінацыях сталі:
Прыз штатных экспертаў — Петля Пристрастия «Мода и облака»
Прыз народных экспертаў — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
Прыз замежных экспертаў — Shuma «Сонца»
Прыз вялікага журы — Петля пристрастия «Мода и облака».
У галоўнай намінацыі — «Альбом года» — перамог дыск гурта «Петля пристрастия» «Мода і хмары». У якасці ўзнагароды гурт атрымае рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта.
Складанка намінантаў:





