Абмежаванні ў сферы валодання зброяй робяцца ўсё больш бессэнсоўнымі ў сувязі з развіццём тэхналогій, якія дазваляюць вырабляць яе даволі масава ў звычайным гаражы.
Ужо неаднаразова дэманстраваліся ў сеціве надрукаваныя прыватнымі асобамі пісталеты, аднак Міністэрства абароны ЗША зрабіла наступны крок, піша thefirearmblog.com.
foxnews.com
Праект RAMBO (Rapid Additively Manufactured Ballistics Ordnance — Баепрыпас хуткай дадатковай вытворчасці) распрацоўваецца Пентагонам з мэтай адпрацаваць магчымасць самастойнага вырабу войскамі патрэбнага ўзбраення ў палявых умовах.
Таксама тэхналогія дазваляе хутка ствараць прататыпы новай зброі і эканоміць шмат часу ў параўнанні са звычайным працэсам распрацоўкі.
У гэтым месяцы быў выраблены на 3D-прынтары 40-мм гранатамёт — фактычна аналаг баявога гранатамёту M203A1 — і вучэбныя гранаты да яго. Сістэма ўжо прайшла выпрабаванні на палігоне.





