На працягу 21—22 сакавіка беларускія спецслужбы затрымалі як мінімум 17 чалавек, якіх падазраюць у «навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванні цi iншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці» (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса).
Валерый Вакульчык, старшыня КДБ. Фота БелТА.
Пакаранне па гэтым артыкуле — арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
На дадзены момант праваабаронцы-вясноўцы сабралі інфармацыю пра 17 чалавек, магчыма, датычных да гэтай крымінальнай справы. Спіс асобаў дапаўняецца і месцы іх утрымання высвятляюцца:
- Абрамаў Аляксей Анатольевіч, нар. 17.08.1979
- Афнагель Яўген (меркавана, статус высвятляецца)
- Барсток Сяргей Пятровіч
- Грэк Ілля Генадзьевіч, нар. 11.11.1992 — нам. начальніка па ідэалогіі ў Смаргонскім памежным атрадзе, Гродзенская вобласць.
- Гурын Юрый (у СІЗА КДБ)
- Данілаў Віктар
- Дашкевіч Зміцер (у СІЗА КДБ)
- Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, нар. 19.04.1992 — Мар'іна Горка. Спецназавец.
- Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н., ратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага назначэння, прапаршчык.
- Комлік-Ямацін Андрэй, вырабнік адзення.
- Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.
- Леўчанка Арцём (у СІЗА №1)
- Максім С.
- Міхалькоў Ян Мікалаевіч, вайсковец.
- Пашкевіч Цімур
- Стрыбульскі Сяргей (меркавана, статус высвятляецца)
- Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н., гандляр кнігамі. (у СІЗА КДБ).
Некаторыя з іх былі датычныя да афіцыйна зарэгістраванага патрыятычнага летніка пад Асіповічамі, які спецслужбы выдаюць за лагер баевікоў.





