Тэрміны сустрэчы прэзідэнтаў РФ і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і дата правядзення Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы да цяперашняга часу яшчэ канчаткова не вызначаны, піша Sputnik.by
«Пакуль няма», - сказаў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на адпаведнае пытанне ria.ru.
Беларускі бок да правядзення пасяджэння ўжо гатовы. Раней у сакавіку Лукашэнка заявіў, што Мінск не супраць правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, але на ім павінны быць прыняты і парафіраваныя канкрэтныя рашэнні па важных пытаннях адносін з Масквой.
Папярэдняе пасяджэнне ВДС прайшло ў Мінску ў лютым 2016 года, у парадку чарговасці наступная сустрэча павінна прайсці на расійскай пляцоўцы.





