Савецкі суд Гомеля 23 сакавіка мае разглядзець другую адміністрацыйную справу супраць блогера-«недармаеда» Максіма Філіповіча і чарговую — супраць журналіста «Белсата», на гэты раз Яўгена Меркіса.
Філіповіча, які ўжо пакараны арыштам на 13 сутак за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Гомелі 19 лютага, цяпер маюць судзіць за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Брэсце 5 сакавіка.
Яўген Меркіс (з мікрафонам) на акцыі ў Пінску 12 сакавіка
Яўгена Меркіса ж маюць судзіць за парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі — яго вінавацяць у незаконным распаўсюдзе інфармацыі. Ён зрабіў некалькі відэастрымаў для тэлеканала «Белсат» на акцыях пратэсту супраць дэкрэту №3 — у Віцебску, Гомелі і Рагачове.





