У горадзе Балаклея Харкаўскай вобласці загарэўся склад боепрыпасаў вайсковай часткі. Частку горада і бліжэйшыя пасёлкі эвакуююць ратавальнікі Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях.
Пажар на найбуйнейшым зброевым складзе Украіны пачаўся каля 02:45 у ноч на 23 сакавіка. У Мінабароны краіны заявілі, што прымаюць усе меры для тушэння пажару.
Ваенны пракурор краіны Анатоль Матыас напісаў у фэйсбуку, што прычынай пажару магла стаць дыверсія. Ён адзначыў, што на складзе захоўваюцца 138 тысячаў тон боепрыпасаў.
Аб пацярпелых у выніку выбухаў нічога не паведамляецца.





