У судзе Савецкага раёна Мінска была разгледжана справа лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3 арт 23.34 КаАП.
Суддзя Вікторыя Шабуня праглядзела відэазапіс акцыі пратэсту з удзелам актывіста. У якасці сведкі выступіў Вячаслаў Шкут, намеснік начальніка Савецкага АПП. Сам Сіўчык на суд не прыйшоў.
Прысуд — арышт тэрмінам на 15 сутак.





