Пад Харкавам загарэўся найбуйнейшы склад боепрыпасаў Украіны
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак заяўляе, што ёсць сведкі, якія бачылі, як на склад з боепрыпасамі ў Балаклеі былі скінутыя сродкі, якія прывялі да выбуху.
«Паводле папярэдніх высноў кіраўніка следча-аператыўнай групы, усё ж такі на першае месца выступае версія аб здзяйсненні неўстаноўленымі асобамі, скажам так, хоць мы здагадваемся, у чыіх інтарэсах гэта магло быць здзейснена, наўмысных дзеянняў», — заявіў Грыцак на прэс-канферэнцыі.
Па словах кіраўніка СБУ, адкрыта крымінальная вытворчасць па артыкуле 113 (дыверсія) Крымінальнага кодэкса. «Прынятымі мерамі, я магу сказаць ўжо тое, што знойденыя сведкі, якія бачылі, як на склады 65-га арсенала з лятальнага апарата скінулі сродкі, якія пазней ініцыявалі выбухі і дэтанацыю», — заявіў Грыцак.





