Віталь Дзюк, Васіль Корабаў, Эдвард Дмухоўскі, Іосіф Курчэўскі, Валянціна Навумава перад судом 23 сакавіка

Віталь Дзюк, Васіль Корабаў, Эдвард Дмухоўскі, Іосіф Курчэўскі, Валянціна Навумава перад судом 23 сакавіка

У Ленінскім судзе Гродна 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў».

Сярод падсудных былі не толькі грамадскія актывісты, а і звычайныя людзі. Віталь Дзюк (яму прысудзілі штраф у 15 базавых велічынь — 435 рублёў) нядаўна скончыў будаўнічае вучылішча і з мінулага году не можа знайсьці працы. Валянціна Навумава (такі жа штраф) сацыяльны работнік, даглядае нямоглых людзей. Валеры Курчэўскі (такі жа штраф) — вайсковы пенсіянер, падчас мітынгу 15 сакавіка ён абвясціў хвіліну маўчання па загінуўшых у Скідзелі работніцах цукровага камбіната. Васіль Корабаў (7 базавых велічыняў) — пенсіянер, сябра прафсаюза РЭП.

Праваабаронца Эдвард Дмухоўскі, заявіў пасьля перапынку ў працэсе, што чакае арышту. У выніку ён атрымаў 15 сутак.

Антон Войцехаў, сябра БХД, у суд не з'явіўся па невядомых прычынах, ягоны тэлефон не адказвае. Мікалай Салянік знаходзіцца ў шпіталі, але яго прозвішча пазначана ў раскладзе судовых працэсаў. Прысуд яму могуць вынесці завочна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?