Няхай пачнецца фестываль!
26 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце БДУ пройдзе V Мінскі фестываль моў. А ўсё таму, што амаль тысяча (!) гасцей мінулага фэсту ўжо паспела змаркоціцца па ўнікальнай для Мінска магчымасці за адзін дзень пазнаёміцца з самымі незвычайнымі мовамі нашай планеты ў самай эфектыўнай форме — весела і займальна.
V Мінскі фестываль моў — гэта:
-
цалкам бясплатнае мерапрыемства
-
45-хвілінныя лекцыі-прэзентацыі 60 моў свету;
-
цікавыя навукова-папулярныя лінгвістычныя лекцыі,
-
незвычайныя лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі;
-
размоўныя клубы;
-
моўныя гульні;
і самае галоўнае:
- 80 прэзентатараў, лектараў і валанцёраў, поўныя розуму вочы якіх гараць любоўю да сваёй справы і жаданнем падзяліцца ведамі з публікай!
Таму хуценька запаўняйце форму АБАВЯЗКОВАЙ анлайн-рэгістрацыі і прыходзьце ў нядзелю 26 сакавіка на філалагічны факультэт БДУ (вул. Карла Маркса, 31).
Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, адрас і атрымаць іншую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў і ў суполках фестывалю «УКантакце» і ў Фэйсбуку.





