У бельгійскім Антверпене паліцыя затрымала кіроўцу, які спрабаваў уехаць у натоўп, паведамляюць інфармагенцтвы.
На гэты момант вядома, што кіроўца аўтамабіля — мужчына, як мяркуецца, выхадзец з Паўночнай Афрыкі. Ён спрабаваў уехаць у натоўп на гандлёвай вуліцы, аднак быў спынены ваеннымі.
Паведамляецца, што пры надглядзе ў салоне аўтамабіля была знойдзеная зброя. Паліцыя лічыць, што затрыманы мужчына планаваў тэракт.





