Улада не мае намеру займацца рэпрэсіямі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанні журналістаў аб рэакцыі беларускага боку на заявы еўрапейскіх прадстаўнікоў з нагоды затрыманняў у Беларусі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, паведамляе Tut.by.

«Мы звярнулі ўвагу на згаданую заяву. Гэта пункт гледжання нашых партнёраў, мы паважаем іх падыходы і прымаем да ведама іх пазіцыю. Мы выступаем за цеснае ўзаемадзеянне і дыялог з ЕС па ўсіх пытаннях, уключаючы тэматыку правоў чалавека. Але некаторым вонкавым і унутраным сілам такі дыялог не па душы, і робяцца спробы яму перашкодзіць. У тым ліку шляхам штучнага нагнятання сітуацыі», — сказаў Мірончык.

Ён таксама падкрэсліў, што «ўлада не мае намеру займацца «рэпрэсіямі», але рэакцыя будзе».

«Рэакцыя будзе спакойнай, але адэкватнай. Закон ёсць закон, ён павінен выконвацца. Стабільнасць у краіне і бяспека грамадзян — прыярытэтныя задачы для ўладаў у любой дзяржаве, і Беларусь тут не выключэнне», — адзначыў прадстаўнік МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0