Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, на 2 капейкі стануць даражэйшыя цыгарэты «Мінск», «Мінск 7», «Прэм'ер», «Прэм'ер 7». Цыгарэты «Магнат», «Магнат 7», некаторыя віды Luckies, Kent вырастуць у цане на 5 капеек,

«Фэст», «Фэст 7» - на 6 капеек. Паднімуцца цэны на некаторыя віды цыгарэт NZ.

Што датычыцца прадукцыі ТАА «Тытунь-Інвест», то цыгарэты Camel Black падаражэюць на 20 капеек.

Сярод імпартных цыгарэт на 5 капеек паднімуцца цэны на Dunhill Blue і Dunhill Gold. Даражэюць некаторыя віды цыгарэт Aroma Rich (на 5-10 капеек), Kiss і Richmond (на 10 капеек).

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0