Антон Лагвінец, сын затрыманага сёння палітолага Алеся Лагвінца паведаміў, што ў бацькі страсенне мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.
Алеся Лагвінца затрымалі 23 сакавіка разам з сынам, калі яны выходзілі з кватэры на вуліцы Касманаўтаў. Антона Лагвінца адпусцілі, а супраць Алеся Лагвінца ў судзе Маскоўскага раёна пачалі разглядаць адміністрацыйную справу па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).
У суд выклікалі хуткую для Алеся Лагвінца і абвясцілі перапынак. Пазней стала вядома, што яго павезлі ў 9-ю лякарню.





