Удзень 23 сакавіка быў затрыманы намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў.
«Ехаў на офіс перагаварыць з Мікалаем. Метро да Маскоўскай перакрыта. Вырашыў патэлефанаваць, сказаць, што спазняюся. Тэлефаную. Мікалай кажа, што яго затрымалі», — цытуе словы Дзяніса Красачкі сайт АГП.
Паводле апошніх звестак, Мікалай Казлоў знаходзіцца на Акрэсціна, сёння будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна.





