Савецкі суд Гомеля 23 сакавіка арыштаваў блогера Максіма Філіповіча яшчэ на пяць сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў мірнай акцыі пратэсту ў Брэсце.

Максім Філіповіч ужо адбывае 14-суткавы арышт за ўдзел у акцыі пратэсту супраць «дармаедскага» дэкрэта № 3 у Пінску.

Справу блогера разглядаў судзьдзя Аляксандр Мохараў. У залі прысутнічалі жонка і маці Філіповіча.

Суддзя зачытаў пратакол, на што Філіповіч адказаў: «Гэта страшная мана і паклёп. Ніякіх лозунгаў я не выкрыкваў і ў галаве калоны не ішоў. Я здымаў тое, што адбывалася на вуліцах Брэста».

Таксама Філіповіч сказаў, што спыніў галадоўку 18 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?