РБК выявіў медыяхолдынг, які вырас усяго за два гады. Цяпер гэта 16 парталаў з аўдыторыяй больш за 36 мільёнаў штомесяц. Утрыманне «фабрыкі медыя» з 200—250 супрацоўнікамі абыходзіцца ў 260 млн расійскіх рублёў на год, імаверны інвестар — структуры бізнэсмена Яўгена Прыгожына.
Наведвальнасць самага буйнога партала групы — Федэральнага агенцтва навінаў (ФАН) — у лютым 2017 года года склала 11 млн чалавек, гэта параўнальна са статыстыкай LiveInternet. Па гэтым паказчыку ФАН абышло, напрыклад, сайты «Ведамасцяў» і «Коммерсанта». Сукупная наведвальнасць сайтаў холдынгу перавышае 36 млн чалавек на месяц, што больш за аўдыторыю «РІА Новості» (28 млн каля) або, напрыклад, «Камсамольскай праўды» (33 млн чалавек прыкладна), па дадзеных LiveInternet.
ФАН і яшчэ некалькі СМІ холдынгу з'явіліся ў 2014 годзе і першапачаткова працавалі ў доме № 55 па вуліцы Савушкіна ў Санкт-Пецярбургу. Менавіта тут базуецца скандальна вядомая «фабрыка троляў», супрацоўнікі якой нібыта павінны пісаць у блогах і сацсетках каментары ў абарону дзейнай улады і прапагандаваць патрыятычныя каштоўнасці, пра гэта пісалі «Новая газета», «Фонтанка» і BBC.
У 2015 годзе рэдакцыі СМІ пераехалі, зараз яны працуюць у бізнэс-цэнтры «Ільіч», размешчаным за некалькі кіламетраў ад Савушкіна, 55. Пра прычыны пераезду супрацоўнікам сайтаў тады ніхто не казаў, але ўсе разумелі, што суседства з «фабрыкай троляў» працавала ў мінус, успамінае былы рэдактар ФАН. Дырэктар агенцтва Яўген Зубараў у размове з часопісам РБК адмаўляе сувязь рэдакцыі агенцтва з «фабрыкай», а перыяд «прапіскі» на Савушкіна тлумачыць выгадай і нізкім коштам арэнды памяшкання. У «Ільічы», акрамя ФАН, зараз працуюць «Эканоміка сёння», «Палітыка сёння», «Народныя навіны», высветліў РБК.
Менш чым праз паўгода пасля пераезду — у канцы 2015 года — на Савушкіна з'явілася новая порцыя інфармацыйных пляцовак. Тры з іх — «Инфореактор», «ПолитЭксперт», «Ньюинформ» — у лютым 2017 атрымалі пасведчанні Раскамнадгляду. Заснавальнікам СМІ выступае ТАА «Новинфо», яго адзіны ўласнік Юрый Красноў пацвердзіў часопісу РБК, што рэдакцыі працуюць на Савушкіна, 55. Сукупная аўдыторыя пяці парталаў, створаных у канцы 2015-га, у лютым дасягнула 9 млн чалавек.
На «фабрыцы медыя» цяпер працуюць каля 225—250 чалавек, сярэдняя зарплата журналістаў — каля 50—55 тыс. руб. Утрыманне холдынгу абыходзіцца прыкладна ў 180 млн руб. у год (з улікам арэнды), распавёў часопісу РБК адзін з кіраўнікоў арганізацыі Аляксей Нікіфараў. Крыніца, блізкая да кіраўніцтва групы, назвала іншую суму — амаль 270 млн расійскіх руб. Суразмоўца часопіса РБК, блізкі да кіраўніцтва холдынгу, кажа, што прыбытку арганізацыя не прыносіць. Часопіс РБК вывучыў усе сайты «фабрыкі медыя»: на момант падрыхтоўкі матэрыялу банерная рэклама была толькі на ФАНе (аператар сувязі МТС, будаўнічы холдынг ЛСР), на «Политпазле» ўнутры артыкулаў выскоквалі рэкламныя ролікі.
«Новая газета» раней пісала, што да фінансавання «фабрыкі троляў» маюць дачыненне структуры вядомага рэстаратара Яўгена Прыгожына. Суразмоўца часопіса РБК з акружэння бізнэсмена пацвярджае гэтую інфармацыю. Нікіфараў называе холдынг «прыватнай кампаніяй, якая ўтрымлівае сябе за кошт рэкламы». Зубараў кажа, што грошы прызначае «прыватны інвестар», імя якога ён не раскрывае. Імя таямнічага «прыватнага інвестара» ён катэгарычна адмаўляецца называць: «Ці дапамагаюць структуры Прыгожына? Я каментаваць не магу».





