Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Кіраўнік дзяржавы наведае РСУП «Саўгас «Лідскі», дзе яму паведамяць аб гатоўнасці і пачатку вясновых палявых работ у Беларусі і рэгіёне, а таксама аб выкананні даручэнняў па арганізацыі вытворчасці высокаэфектыўнай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Плануецца, што Лукашэнку прадэманструюць распрацаваныя і створаныя на беларускіх прадпрыемствах машыны для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Таксама будуць прадстаўлены лінейка плугоў, якія выпускаюцца Мінойтаўскім рамонтным заводам, і першы ў Беларусі самаходны апырсквальнік вытворчасці ААТ «Лідаграпраммаш».
Затым Аляксандр Лукашэнка наведае мясаперапрацоўчае прадпрыемства «Арвібелагра».





