Кіраўніка бабруйскага вайскова-спартыўнага клуба «Патрыёт» Мікалая Міхалькова дапытвалі ўсю ноч і зранку адпусцілі. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў заснавальнік «Белага лёгіёна» Сяргей Чыслаў.
«Міколу адпусцілі. З 19.07 учора — да раніцы сёння допыты, вобшукі — дом, лецішча, гараж — адпусцілі. Але не факт, што не будуць спрабаваць па іншых артыкулах», — напісаў Чыслаў.
23 сакавіка Мікалая Міхалькова выклікалі ў бабруйскае КДБ. Яго сына Яна, вайскоўца, затрымалі па справе аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў «масавых беспарадках».





