У МУС не паведамляюць, якое спецпадраздзяленне патрулюе з аўтаматамі Кастрычніцкую плошчу Мінска ды іншыя грамадскія месцы.
Фота Сяргея Гудзіліна
Сёння ў цэнтры сталіцы заўважылі байцоў у чорнай уніформе, узброеных сучаснымі аўтаматамі нямецкай вытворчасьці.
З просьбай патлумачыць патрэбу ў такіх патрулях Свабода звярнулася да начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Канстанціна Шалькевіча:
«Навошта вам, якая розніца? Якому падраздзяленню загадана, такое і патрулюе. Сэнс пытання?»
— «Калі на вуліцу выходзяць аўтаматчыкі — гэта ўжо захады не будзённыя…»
«Вы ўвогуле інфармацыйнай сітуацыяй валодаеце, чытаеце навіны, якія штодня паступаюць? Калі так, то бачыце, як усё цяпер неспакойна. Вось гэтыя захады і звязаныя з той неспакойнай сітуацыяй, зразумела».





