Як паведамляе прэс-служба Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд), упраўленне ведамства ў Бранскай і Смаленскай вобласці выявіла партыі беларускіх сыроў, якія не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.
Зазначаецца, што вытворцы не прынялі неабходных мер для выпраўлення сітуацыі, а таму прыпынены ўвоз у Расію сыроў «Раўбіцкі» і «Тыльзітэр» камбіната ў Рагачове, сыроў «Беларускае золата» і «Альпійскі» завода ў Ашмянах, сыру «Гройцэр» з Браслава.





