Мікалай Казлоў у судзе, фота ucpb.org
Намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў атрымаў ад суда Цэнтральнага раёна Мінска 4 сутак, паведамляе сайт партыі.
У судзе выступіў амапавец, які чуў з другога боку вуліцы як Мікалай лаяўся ў адрас улады матам, пагражаў міліцыянтам, лаяўся ў іх адрас. Мікалай бачыў, што з першай да апошняй хвіліны міліцыя здымала затрыманне. Міліцыя адмаўляе здымку.
Пасля гэтага працэсу сп. Казлова павезлі ў суд Савецкага раёна, паведаміла ў сваім фэйсбуку Аксана Крышчановіч.
***
Мікалай Казлоў — адзін з лідараў Маршаў недармаедаў у Мінску, намеснік старшыні АГП, падпалкоўнік міліцыі ў запасе, былы старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Цэнтральнага раёна.





