Інфармацыйныя супрацьстаянні ў інтэрнэце ў сучасных умовах становяцца часткай так званых гібрыдных войнаў. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Лідскім раёне з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства «Арвібелагра».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што інтэрнэт з'яўляецца вялікім дасягненнем, аднак ён часам выкарыстоўваецца для ажыццяўлення розных укідаў. «Мы ўжо сёння гаворым аб інфармацыйных войнах як адной з складнікаў гібрыдных войнаў», - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, сучасныя войны мяняюць сваю сутнасць, не абавязкова перарастаючы ў гарачую фазу. «Інфармацыйныя вайны праз інтэрнэт - гэта асноўнае поле бою. Хто ўмее супрацьстаяць у гэтай вайне, той і выжывае. Гэта вельмі важна. Павінен сказаць, што мы навучыліся гэтаму некалькі гадоў таму назад», - заявіў беларускі лідар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?