У доме жонкі Міколы Статкевіча Марыны Адамовіч знікла ўся сувязь. Паводле яе слоў, не працуе хатні тэлефон, бяздротавы інтэрнэт і заблакаваная мабільная сувязь.

«Заблакаваныя ўсе каналы сувязі. Спрабуем разабрацца ў чым справа. Але ўсё адключана» — распавяла Марына Адамовіч, карыстаючыся мабільнай сувяззю знаёмых.

Марына Адамовіч сказала Свабодзе, што інфармацыя пра адмену 25 сакавіка шэсця ў Мінску гэта фэйк, і што профілі яе мужа ў сацыяльных сетках хутчэй за ўсё ўзламаныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?