У бліжэйшы час ва ўрочышчы Курапаты створаць мемарыяльны комплекс. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з працоўным калектывам ЗТАА «Арвібелагра».

«Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі (не Брэсцкую крэпасць) мемарыял. Цяпер ідзе конкурс. Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што недапушчальна выкарыстоўваць дадзеную тэму ў палітычных мэтах. «Чаго топчамся па касцях, і робім на гэтым палітыку?» — задаў ён рытарычнае пытанне.

Кіраўнік краіны закрануў нядаўнія падзеі, звязаныя са скандалам з-за будаўніцтва ў Курапатах бізнес-цэнтра. Паводле яго слоў, гэтае пытанне было штучна раскручана. «Гэта ніякага дачынення да Курапатаў не мела. Але гэта палітычна пачынаюць раскручваць. Вы вось у Гродне жывяце і думаеце: што гэта за ўлада, на могілках далі бізнесмену зямлю. Гэта ж для таго, каб вам паказаць «шалёную ўладу» ў Мінску. А на самой справе гэта зусім было не так. Я ніколі не дазволіў бы (тым больш кожны раз езджу на працу міма Курапатаў) нешта будаваць на гэтых землях «, - падкрэсліў ён.

«Там будзе мемарыял. Гэта будзе агульнае месца пакланення людзям, якія там загінулі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?