Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе падоўжаны. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з працоўным калектывам ЗТАА «Арвібелагра».

«Калі будзе мала пяці дзён, мы ўвядзем большы тэрмін. Нам чаго баяцца? Мы адкрытая краіна, у нас адкрытая эканоміка, і людзі павінны прыязджаць сюды адкрыта — гэта нікому не шкодзіць», - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што бязвізавы ўезд у Беларусь быў зроблены ў тым ліку і для прыцягнення ў краіну прадстаўнікоў бізнес-супольнасцяў з іншых дзяржаў. «Бізнесмен павінен прыехаць, і ён доўга не будзе сядзець у краіне. Яму пяць дзён хопіць. Ён прыехаў, вырашыў свае пытанні, нешта вывучыў і з'ехаў. Заўтра прыехаў іншы», - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры гэтым пытанні бяспекі застаюцца на кантролі. У краіне створана спецыяльная база людзей, уезд якім па розных абставінах забаронены ў Беларусь ці Расію. Такім грамадзянам патрапіць у рэспубліку не ўдасца.

Што тычыцца турыстычнай прывабнасці Беларусі, кіраўнік дзяржавы лічыць, што галоўны набытак краіны - гэта яе прырода і людзі. Шматлікія турысты імкнуцца ў Беларусь за спакоем і цішынёй, асабліва прыцягваюць замежнікаў аграсядзібы, дзе можна спакойна адпачыць у камфортных умовах. «Захавайце гэтую чысціню і дабрыню нашых беларускіх сэрцаў», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?