Сярэдні заробак у Мінску ў лютым склаў 1 020,2 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 7,4 рубля менш, чым у студзені.
Фота Ірыны Арахоўскай
У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка сярэдні заробак беларусаў у мінулым месяцы склаў 539 даляраў.
Нагадаем, у студзені сярэдні заробак мінчан зваліўся да 1027,6 рубля. Гэта на 124,2 рубля менш, чым у снежні мінулага года. Заробкі ў Мінску былі ў 1,5 разы вышэйшыя, чым у сярэднім па краіне.
У снежні мінулага года ў Мінску сярэдні заробак вырас ўпершыню за апошнія паўгода. У снежні яна склала 1 151,8 рубля. Гэта на 143,7 рубля больш, чым у лістападзе.





