Гружаная фура перакулілася на трасе ў Калінкавіцкім раёне, паведаміла БЕЛТА інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар'я Смаляк.
Фота ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама
Аварыя адбылася ўначы 24 сакавіка. Па інфармацыі ДАІ, груз электратэхнікі ў Светлагорск везлі тры фуры з Украіны. Праязджаючы Т-падобнае скрыжаванне на трасе ў Калінкавіцкім раёне, апошні з грузавікоў не ўпісаўся ў паварот, у выніку чаго машына перакулілася.
«У ДТЗ ніхто не пацярпеў. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ. Рух на ўчастку трасы не ўскладнены», — удакладніла Дар'я Смаляк.





