Брытанскія навукоўцы здзейснілі беспрэцэдэнтны прарыў у дыягностыцы туберкулёзу, паведамляе ВВС.

Даследнікі з Оксфарда і Бірмінгема заявілі, што змаглі вылучыць розныя штамы хваробы, выкарыстоўваючы працэс, званы секвенаваннем геному.

Гэта азначае, што пацыенты, якія раней чакалі вынікаў аналізаў па некалькі месяцаў, каб атрымаць правільныя лекі, цяпер змогуць пачаць лячэнне ўжо праз некалькі дзён, што павышае шанцы на выздараўленне.

Міністр аховы здароўя Брытаніі Джэрэмі Хант ужо заявіў, што гэта адкрыццё выратуе жыцці.

Паводле даных СААЗ, туберкулёз з'яўляецца вядучай інфекцыйнай прычынай смерці ў свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?