Сёння, 24 сакавіка, ад 17 да 20 гадзін тут планавалася правесці збор рэчаў, ежы і грошай для затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску і асуджаных на суткі. Запрашалі далучацца ўсіх ахвотных дапамагчы.
Цяпер на офісе нікога няма, але людзі, якія збіраліся падтрымаць акцыю, працягваюць падыходзіць.
Сярод затрыманых былі актывісты партыі «Зялёныя», а таксама журналісты, у тым ліку карэспандэнтка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, журналістка выдання «Новое Время» Крысціна Бярдзінскіх (Украіна) і журналісты «France24» (Францыя). Агулам больш за 10 чалавек.
Алесь Залеўскі вёў жывую трансляцыю затрымання на фэйсбуку.





