Брытанская паліцыя апублікавала фатаграфію Халіда Масуда, які ў сераду напаў на мінакоў і паліцэйскіх ля будынка парламента ў цэнтры Лондана, паведамляе ВВС.

На фота справа — Халід Масуд падчас вучобы ў школе

На фота справа — Халід Масуд падчас вучобы ў школе

Улады таксама паведамілі пра арышт яшчэ двух падазраваных па справе аб нападзе, цяпер агулам затрыманыя 10 чалавек.

Ахвярамі нападу 22 сакавіка сталі чатыры чалавекі, сам Масуд таксама быў забіты. Раненні атрымалі 50 чалавек, з якіх 31 знаходзіцца ў бальніцы. Двое параненых застаюцца ў крытычным стане.

Напад адбыўся днём 22 сакавіка. Масуд на аўтамабілі наўмысна заехаў на тратуар на Вестмінстэрскім мосце і стаў ціснуць мінакоў. Затым яго аўтамабіль павярнуў да будынка брытанскага парламента і ўрэзаўся ў агароджу Вестмінстэрскага палаца.

Масуд выскачыў з машыны і з нажом пабег да будынка парламента, дзе яму заступілі дарогу паліцыянты. На аднаго з іх ён напаў і смяротна параніў, пасля чаго быў застрэлены іншым паліцыянтам.

Масуду было 52 гады, ён нарадзіўся ў графстве Кент. У дзяцінстве яго звалі Адрыян Элмс. У мінулым яго прыцягвалі да адказнасці за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, незаконнае захоўванне зброі і парушэнне грамадскага парадку. Абвінавачванні, звязаныя з тэрарыстычнай дзейнасцю, яму ні разу не выстаўляліся, паведаміў прадстаўнік паліцыі.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?