У Рыме маленькая Шарлі схапіла піуску (шапачку святара) папы Францішка. Дзяўчынку паднеслі да пантыфіка, і пакуль ён бласлаўляў яе, тая сцягнула піуску з яго галавы. Але Шарлі прыйшлося вярнуць шапачку.
Сам папа Францішак, як і ўсе прысутныя, толькі пасмяяўся з гэтага пацешнага інцыдэнту.
Відэаролік размясціў у сваім твітары хросны бацька малой. Ён напісаў: «Прывёў сваю хросную дачку на сустрэчу з папам. Яна скрала яго шапку!»





