Як заявіў мэр Мінска Андрэй Шорац у каментары каналу АНТ, любыя масавыя мерапрыемства 25 сакавіка будуць прызнаныя незаконнымі.

«Усе заяўкі, якія былі перададзеныя ў Мінгарвыканкам на правядзенне нейкіх мерапрыемстваў, былі разгледжаны. Дзве заяўкі былі адкліканыя самімі заяўнікамі, чатыры ініцыятары яшчэ адной заяўкі адмовіліся раней. І сёння апошняя асоба, якая заяўляла пра мерапрыемства, таксама пісьмова адклікала сваю заяўку. Таму любыя мерапрыемствы ў Мінску, якія могуць адбыцца, будуць прызнаныя незаконнымі», — растлумачыў Андрэй Шорац.

Акрамя таго, на АНТ заявілі, што заяўнікі «ўжо парушылі закон, калі сталі заклікаць грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі», не дачакаўшыся рашэння гарадскіх уладаў.

Нагадаем, раней сёння Мінгарвыканкам прапанаваў заяўнікам акцыі свой фармат правядзення Дня Волі: збор удзельнікаў з 12.00 да 12.30 у парку Дружбы народаў на пл. Бангалор, затым да 13.00 там жа мітынг. Прадстаўнікі з гэтым не пагадзіліся.

Да гэтага выканкам двойчы адмяняў сустрэчу з заяўнікамі і не паведаміў іх пісьмова пра сваё рашэнне ў абумоўлены законам пяцідзённы тэрмін да пачатку акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?