Яны знаходзяцца ў сваім доме ў Лошыцы, але іх старонкі ў фэйсбуку, вайберы і г.д. захопленыя.

Жыхар Мінска Іван Шыла запосціў інфармацыю, якую перадаў яму ягоны сябар, сын Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча. Згодна з ёй, палітык і ягоная жонка страцілі кантроль над сваімі акаўнтамі ў фэйсбуку і вайберы. Тыя, хто ўзламаў іх старонкі, посціць там інфармацыю, што палітык адмяняе ўдзел у Дні Волі:

«… на узроўні аператара Velcom нашыя смартфоны былі цалкам заблакаваныя і ўзятыя пад кантроль, — перадае сын Адамовіч. — У 10:50 з майго тэлефоннага нумара быў скінуты мой пароль ад ФБ

«Вітаем, Юрась,

Your Facebook password was reset using the phone number +37529******* on 24 Сакавік 2017 а 10:50 (UTC+03).

Operating system: Windows

Аглядальнік: Chrome

IP address: 62.109.10.237

Estimated location: Moscow, MOSCOW, RU»

Праз пяць хвілінаў паспрабавалі зайсьці.

«Вітай, Юрась,

It looks like someone tried to log into your account on 24 Сакавік а 10:50 using Chrome для Windows 7. Your account is safe; we just wanted to make sure it was you who tried to log in from somewhere new.

If you don't think this was you, please увайсці ў Facebook so we can walk you through a few steps to keep your account safe.

Дзякуй,

Каманда Facebook»

Увайсьці ў свой акаўнт на ФБ зараз я не магу - пароль быў скінуты. Мабільнік блакуецца цалкам - нават Вайбер праз універскі вай-фай. Пад маім кантролем тое, што на смартфоне не завязанае. Скайп) У маці сытуацыя яўна ня лепш.

То бок, яны нічога не ламалі - прыйшлі да мабільнага аператара і праз яго адрубілі нас ад любой сувязі. Хатні інтэрнэт таксама адключаны. Такая вось бяспека праз смартфон)

ЗЫ: рэпост, калі ласка.

ЗЗЫ: аккаунт Статкевіча гэтак жа ўзламаны і працягвае посціць фэйкі», — дадае сын Марыны Адамовіч.

Менавіта Мікалай Статкевіч узяў на сябе адказнасць за акцыю 25 Сакавіка. Ён заклікаў выступаць не толькі супраць эканамічнай палітыкі ўладаў, але за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі ўвогуле.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?