Актывіст анархісцкага руху быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка і дастаўлены з чэрапна-мазгавой траўмай у шпіталь хуткай мэдыцынскай дапамогі. Яго суправаджаюць міліцыянты.

Як паведаміў Свабодзе бацька актывіста Аляксандар Дзядок, пра стан сына яму пакуль нічога невядома. Ён зьбіраецца ехаць у шпіталь хуткай дапамогі.

«Мікалай быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка ў Менску і дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Пасьля яго адвезьлі ў ЦІП на Акрэсьціна. Адтуль ён кудысьці зьнік. Мне сказалі, што яго забралі зь ЦІП, але не сказалі куды. Пасьля пазванілі са шпіталя і сказалі, што ён у хірургічным аддзяленьні. У сына чэрапна-мазгавая траўма, яго суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі», — сказаў Аляксандар Дзядок Свабодзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0