Сёння ў Расіі прайшлі масавыя антыкарупцыйныя маніфестацыі. Самыя буйныя з іх былі ў Маскве і Пецярбургу, яны скончыліся затрыманнямі.
Падчас маскоўскай і піцерскай акцый былі заўважаныя ўдзельнікі з плакатамі падтрымкі беларусам, затрыманым і збітым на Дні Волі 25 сакавіка ў Мінску.





