Адна з самых вядомых цыркавых труп Cirque du Soleil прадставіць у «Мінск-Арэне» пастаноўку Varekai. Цыркавое прадстаўленне пакажуць аж 6 разоў з 28 верасня па 1 кастрычніка.
Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.
Праграма Varekai уяўляе сабой гісторыю пра юнака, які патрапіў у загадкавы лес. Там хлопчык сустракаецца з рознымі фантастычнымі істотамі.
Cirque du Soleil вядомы прынцыповай адмовай ад удзелу жывёл у спектаклях і ўражлівым візуальным афармленнем. У Беларусі першы выступ цыркавой трупы адбыўся з аншлагам у 2013 годзе.





