Тэлеканал «Белсат» распаўсюдзіў відэа затрымання аператара Аляксандра Баразенкі. 17 сакавіка яно было паказана ў судзе.
Супрацоўнік АМАПу Арцём Міхалевіч пад прысягай заявіў:
«Ён крычаў і лаяўся, абураўся дэкрэтам № 3. Першапачаткова мы далі папярэджанне. Далей пачаў працягваць гэтыя дзеянні. У канцы мы яго запрасілі ў машыну. Адзінае, што памятаю, гэта барада яго, адзенне не памятаю. Ці махаў рукамі? Было такое».
Другім сведкам стаў Варывончык.
Суддзя Таццяна Матыль прысудзіла Баразенку 15 сутак арышту. У зняволенні ён адмаўляецца ад ежы.





