Ініцыятыва BY_help, якая арганізавала збор сродкаў для сем'яў арыштаваных, апублікавала першую справаздачу.
«На раніцу аўторка ў нас сабрана 13500 для сем'яў арыштаваных КДБ і 2200 сумарна — на сутачнікаў, — паведамляецца на старонцы кампаніі. —
З іх на дадзены момант:
- сям'і Крамянецкага перададзена прыкладна 400 даляраў (магчыма больш — частка стэлефаноўваліся наўпрост)
- сям'і Яроменка сёння будзе перададзена 880 даляраў
- сям'і Дундукова учора было перададзена прыкладна 385 даляраў
- сям'і Данілава — таксама 385.
Усе грошы, сабраныя на сутачнікаў, будуць перададзеныя праваабарончаму фонду «Вясна», які і будзе размяркоўваць іх на суткі і штрафы. Поўная справаздачнасць будзе прадастаўленая намі ж».
Усе каналы для збору сродкаў тут





