Дзяўчынка Рэйна ўбачыла бак ад воданагравальніка, які стаяў на вуліцы, і з-за двух вентылятараў, падобных на вочы, а таксама ўласнага ўяўлення, прыняла яго за сапраўднага робата. Але дзіця не спалохалася, а наадварот, прызналася «робату» у сваіх самых цёплых пачуццях.
Рэйна спачатку паспрабавала павітацца з «робатам», але той не адрэагаваў. Тады яна абняла новага знаёмага і паляпала па ім. «Hey wobot! I wove you, wobot!» — кажа яму дзяўчынка.
Хутчэй за ўсё, дзеянне адбываецца ў Амерыцы. Ролік быў апублікаваны на YouTube менш чым суткі таму, але ўжо набраў больш за 800 тысяч праглядаў.





