Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Мікалай Статкевіч назваў імя чалавека, на чыёй кватэры хаваўся перад Днём Волі. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

«У СІЗА КГБ знаходзяцца мае паплечнікі па Народнай Грамадзе - Сяргей Кулініч і Сяргей Кунцэвіч. С. Кулініча схапілі вечарам 24 сакавіка, калі ён выйшаў з дому, дзе ён дапамог схавацца мне, каб я застаўся на свабодзе і ўзяў удзел у Дні Волі. С. Кунцэвіча прадставілі па БТ, як майго кіроўцу і прадэманстравалі падкінутыя ў яго машыну бутэлькі з нібыта запальваемай сумяссю» 

«Я не ведаю, навошта затрымалі маіх калегаў. Мо гэта помста за тое, што яны дапамаглі мне сысці ад наружнага назірання КГБ. Мо проста баяцца, што яны абвергнуць хлусню, што мяне не арыштоўвалі і не утрымлівалі ў іхнім СІЗА. А магчыма спрабуюць далучыць іх да крымінальнай справы аб міфічных баевіках», — мяркуе Статкевіч.


Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна