Актывістку «Маладой Беларусі» з Берасця Наталлю Папкову зноў павезьлі ў псіхіятрычны дыспансер.

Яна мелася выйсьці на волю пасля адбывання адміністрацыйнага арышту, але выйшла з ізалятара не сама: некалькі міліцыянтаў вывелі яе і пасадзілі ў міліцэйскую машыну. На пытанне праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, які прыйшоў сустракаць Наталлю Папкову, куды яе забіраюць, міліцыянты адказалі, што на псіхіятрычнае абследаванне. Вялічкін кажа, што яе хутчэй за ўсё даставяць у псіхіятрычны дыспансер.

Напярэдадні «Маршу недармаедаў», 3 сакавіка, Папкову ўжо адвозілі ў псіхіятрычны дыспансер, але дыягназу не назвалі. Там яна абвясціла галадоўку. Пазней яе выпусцілі, не назваўшы ні дыягназу, ні прычыны затрымання.

Пазней яе зноў затрымалі: 22 сакавіка ўзялі на чыгуначным вакзале ў Берасці, праз два дні прысудзілі 7 сутак арышту за «Марш недармаедаў» 12 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?