Да аршанскіх праваахоўнікаў звярнулася пажылая жанчына, якая паведаміла аб знікненні 400 рублёў. Міліцыянты выехалі на месца, каб высветліць усе абставіны знікнення.
Пагутарыўшы з жанчынай, апергрупа вырашыла агледзець жыллё. Калі чарга дайшла да ложка мужа пенсіянеркі, які ўвесь гэты час моўчкі ляжаў у ложку, мужчына як быццам прырос да свайго спальнага месца. Праваахоўнікі прыклалі нямала высілкаў, каб угаварыць пенсіянера падняцца. Як толькі мужчына пачаў уставаць, з яго адзення, як са скарбонкі, пасыпаліся грошы. Яны былі паўсюль: у рукавах кашулі, за пазухай, пад коўдрай і прасцінай. Агулам у пенсіянера такім чынам выявілі больш чым 10 тысяч рублёў.





