29 сакавіка ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Чакаецца ноччу пераменная воблачнасць, без ападкаў. Днём павелічэнне воблачнасці, на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўночна-заходні парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 6°С, максімальная днём +3.. + 9°С; па паўднёвым захадзе ноччу +1.. + 5°С, днём +10.. + 15°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.
30 сакавіка надвор'е будуць фармаваць у асноўным атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, і толькі днём заходнія рэгіёны краіны патрапяць пад уплыў вобласці павышанага ціску. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу чакаецца слабы галалёд.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе знаходзіцца ў межах ад -4°С па поўначы да + 5°С па поўдні, максімальная днём +2.. +8°С, па паўднёвым захадзе да + 10°С.
31 сакавіка ноччу паўночна-заходнія раёны краіны, а раніцай і днём значная частка тэрыторыі апынуцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Ноччу па паўночна-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 7°С, максімальная днём +2.. + 9°С, па паўднёвым захадзе тэмпература паветра складзе ноччу +1.. + 3°С, максімальная днём +10.. + 16°С.





