Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Туркменістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка правядзе перагаворы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, якія пройдуць у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе. Бакі плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць. Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Плануецца, што лідары дзвюх краін таксама прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў амбасады Беларусі ў Туркменістане.

На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў наведаюць Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершана беларускім бокам. Кіраўнікі дзяржаў ва ўрачыстай абстаноўцы дадуць старт працы завода, а затым азнаёмяцца з вытворчасцю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?