Кнігараспаўсюдніку Алесю Яўдаху працягнулі тэрмін утрымання за кратамі на 10 дзён. Адбылося гэта яшчэ 24 сакавіка.

Фота Настассі Роўды

Фота Настассі Роўды

Пра гэта Яўдаха напісаў у лісце сваім знаёмым. Яны кажуць, што ліст аптымістычны. Алесь спадзяецца, што «ўсё будзе нармальна». Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага, куды яго перавялі з СІЗА КДБ.

Яўдаху затрымалі ўвечары 21 сакавіка ў Мінску. Пазней стала вядома, што ён праходзіць па справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Па ёй затрымлівалі былых сяброў арганізацыі «Белы легіён», маладафронтаўцаў, агулам — 27 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?