Свой учынак хлопец патлумачыў тым, што яму былі патрэбныя грошы, каб разлічыцца з даўгамі.

Раніцай 22 студзеня да банкаўскай установы на вуліцы Якуба Коласа падышоў малады мужчына і паставіў перад акном касіра поліэтыленавы пакет. У пакеце быў незразумелы прадмет з дратамі. Затым «кліент» перадаў работніку абменнага пункта запіску з патрабаваннем перадаць яму грошы пад пагрозай прымянення выбуховага прыстасавання.

Завалодаўшы грашыма на агульную суму 3000 рублёў, падазраваны знік.

Следчыя высветлілі, што да злачынства мае дачыненне 21-гадовы студэнт аднаго з мінскіх універсітэтаў.

На допыце мужчына растлумачыў, што прычынай здзяйснення нападу паслужылі даўгавыя абавязацельствы перад знаёмымі. У якасці імітацыі выбуховага прыстасавання ён выкарыстаў кавалак лёду і драты, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Акрамя таго, са слоў студэнта, у момант здзяйснення злачынства ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

На аснове сабраных доказаў мужчыну выстаўленае абвінавачванне ў разбоі. Цяпер студэнту пагражае да 10 гадоў. Ён змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?