Разглядаюцца розныя варыянты па змене канструкцыі тумбаў для афіш, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва УП «Мінгардаведка».
Фота Вячаслава Дашыневіча
«Па даручэнні Мінгарвыканкама прапрацоўваюцца розныя варыянты канструкцыі тумбаў для афіш. Мы былі ў галоўнага архітэктара горада, сумесна з профільнымі інстытутамі і прадпрыемствамі распрацоўваем дызайн і займаемся вырабам новай канструкцыі тумбы», — распавёў дырэктар УП «Мінгардаведка» Барыс Васільеў.
Паводле яго слоў, новая тумба для афіш павінна забяспечваць захаванне рэкламнай прадукцыі, быць выраблена з сучасных матэрыялаў, гарманічна ўпісвацца ў гарадское асяроддзе і адпавядаць сусветным тэндэнцыям у свеце рэкламы.
«Новыя рэкламныя ўстаноўкі з'явяцца спачатку на пр. Пераможцаў, — паведаміў Васільеў. — Гэта адбудзецца ўжо ў гэтым годзе».
Усяго ў «Мінгардаведкі» больш за 400 рэкламных установак.
«З гэтага года мы змянілі падыходы ў працы з нашымі замоўцамі. Распрацавалі і ўвялі ў эксплуатацыю новы сайт «Мінгардаведкі» з упершыню створанай інтэрактыўнай картай размяшчэння нашых рэкламных установак і іх фатаграфіямі. Цяпер рэкламадавец у рэжыме анлайн можа атрымаць неабходную картаграфічную і візуальную інфармацыю і зрабіць замову на размяшчэнне рэкламы праз сайт», — распавёў Васільеў.





