Амерыканскі паэт і музыкант Боб Дылан атрымаў прысуджаную яму ў мінулым годзе Нобелеўскую прэмію на тайнай цырымоніі ў Стакгольме, сцвярджаюць шведскія СМІ.
Паводле інфармацыі тэлеканала SVT, прэмія была ўручана Дзілану ў атмасферы «строгай сакрэтнасці», без удзелу прэсы.
Раней Шведская акадэмія паведамляла, што Дылан пагадзіўся асабіста атрымаць прэмію падчас сваіх гастроляў у Стакгольме 1-2 красавіка.